Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-барадаты-камар

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Барадаты камар

Голіць муха камара
Брытваю тупою,
Дзе ж уседзець камару –
Круціць галавою:
– Не пайду я да цябе
Больш сюды галіцца,
Ты не голіш бараду,
А ірвеш, сястрыца.

Ходзіць з той пары камар
Дзедам барадатым,
Нездаволена бубніць
Каля кожнай хаты.

1957

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-барадаты-камар.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki