Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-агарод

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Агарод

Выцірала бабка пот,
Даглядала агарод:
І фасольку-спавітушку,
І пятрушку, і чарнушку,
Рэпу, рэдзьку, буракі.
Мак, салату, агуркі,
І капусту, і укроп,
Часначок, цыбулю, боб,
Гарбузы і памідоры.
У сторой работы – горы!
Працаваць адной – дакука,
Кліча бабка ўнучку, унука –
І палоць, і паліваць,
Прарываць і аграбаць.
Замест працы ўнучка ручкай
Цап за рэпку, цап за бручку…
Пастаяў, як цецярук,
У баку ад бабкі ўнук,
Сеў на градку – не відзён,
Боб і мак латошыць ён
Бабка поле, аграбае,
Ўнук у поле паглядае…
– І памочнікі ж унукі! –
Пацірае бабка рукі.

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-агарод.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki