Рыгор Ігнаценка — Лета надламалася

Канец ліпеня. Пазней пачало ўставаць сонейка. Ды і грэе яно ўжо не так, як раней.
Большасць птушак прымоўкла. І толькі нямногія зрэдку ўсё яшчэ працягваюць свае спевы. Але што гэта за песні! Куды толькі, здаецца, падзеліся іх весялосць і моц.
Вось на ўзлессі жоўценькая пеначка-вяснянка спявае. Яе песенька гучыць неяк абыякава, ціха. Быццам чалавек за працай штосьці сабе пад нос мармыча.
Лета надламалася. І, як сведчанне гэтаму, не-не ды і мільгане дзе-небудзь у зялёнай кроне бярозы першы жоўты ліст-вястун залатой восені.

Падобныя старонкі