Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-ігнаценка:карабель-вясны:веснавыя-грыбы

Веснавыя грыбы

Бадай, няма больш прыемнага занятку, чым збіраць грыбы. Але, на жаль, грыбны час занадта кароткі.
Я часта задумваўся над тым, як бы падоўжыць гэтыя шчаслівыя для грыбніка дні.
Неяк мінулай вясною я звярнуў увагу на веснавыя грыбы. Яны былі бравыя і вясёлыя. На цёмных шапачках ляжала сухая ігліца і бурае леташняе лісце. А каля аднаго грыбка нават пышны кусцік квітнеючага сунічніка зелянее.
Чым жа гэта не грыбы?
Я зняў капялюш і тут жа нарэзаў у яго веснавых грыбоў.
Падсмажаныя на сале і прыпраўленыя смятанай, яны былі ніколькі не горшыя за іншыя, нават смачнейшыя.
Цяпер я блукаю з кошыкам па лесе не толькі летам, але і вясною. А ўжо аб прывабнасці веснавога лесу шмат гаварыць не даводзіцца. Залітыя майскім сонцам палянкі і сцяжынкі востра пахнуць духмяным ландышам і квітнеючай чаромхаю, маладым лісцем і медуніцай. У галінах ізумрудных дрэў весела свішчуць галасістыя берасцянкі, гучна кукуюць зязюлі.
Дык навошта ж дарэмна час губляць? Хуценька, сябры, бярыце кошыкі ды спяшайцеся ў лес па веснавыя грыбы.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-ігнаценка/карабель-вясны/веснавыя-грыбы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki