творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-чалавек
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Чалавек
Чалавек заўсёды чалавек.
Ён з душой прыгожай, ці нягоднік,
На зямлі трывог і небясьпек –
Будаўнік, мастак і вынаходнік.
Хіжым зьверам стаўся-б ён, але
У сабе хавае скарб вялікі:
Свой уласны сьвет, дзе на чале
Гаваркія літары і лікі.
У яго – дабро і зло ў душы.
Ён сябе агнём ці раз дапытваў.
Свой інстынкт зьвярыны прыдушыў
Сілаю праклёнаў і малітваў.
Чалавек ня птушка, ды палёт
У яго вышэйшы, аж да зорак!
Ён бярэ пачуцьці ў пераплёт
Сотняй розных моваў і гаворак.
Чалавек заўсёды чалавек,
У сабе хавае скарб вялікі:
Хараство і свой уласны сьвет,
Гаваркія літары і лікі.
Падобныя старонкі
- міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек
- рэкі-і-людзі
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
- чалавек-і-прырода
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1