Рыгор Крушына — Хай-кай

Паўтанкі


Муза, не ўцякай!
Маё сэрца да цябе!
У крыві – агонь.

*

Моцная любоў –
Не толькі ахвярнасць, боль,
Але і трыумф.

*

Месяц, чуеш ты,
Чый праходзіць цвёрды крок?
Чалавек – твой госць.

Падобныя старонкі