Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-тэрцыны

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Тэрцыны

Я п'ю рамонкавы настой
З дамешкаю тваіх усмешак.
Хіба я ў марнасці пустой?

Сны – попел згаслых галавешак?
Няўжо, як той стары Тарас,
Пакінуў родны свой застрэшак

I ўзлез на сонечны Парнас?
Там добры лад, а ёсць заганы…
Цябе згадаю я ці раз.

Я прывітаю дзень чаканы,
Калі спаткаю позірк твой
З усмешкай цёплай, край каханы.

Я п'ю рамонкавы настой.

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-мала
  • алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны
  • алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі
  • тэрцына
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki