Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-твае-вочы

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Твае вочы

Калісьці глыбока зірнуў табе ў вочы.
Зрабіў гэта добра, ці не?
Твой сонечны позірк – нявінны, дзявочы –
Спалохана ўцёк ад мяне.

Уцёк, а чаму? Маё сэрца гадае,
Гадае даўгія гады.
Твой позірк жыве, дзесьці мне спагадае
I кліча-гукае… Куды?

У тую краіну, дзе мелі спатканьні,
Дзе я захапляўся табой,
Дзе соладка-страшна было ў хваляваньні
I пальцы хрусьцелі мальбой.

Былыя пачуцьці ўвайшлі ў катакомбы.
Мо лепш ня трывожыць сябе?
Тут прывідам, выбухам атамнай бомбы
Твой вобраз паўстаў у журбе.

Зьбянтэжаны позірк – нявінны, дзявочы –
Калісьці уцёк ад мяне…
Навошта-ж цяпер мне далёкія вочы
Прыветна сьмяюцца ўва сьне.

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki