творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-стансы
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Стансы
Цябе я чакаю, трывожна чакаю.
Хвіліны мінаюць. Я чую твой смех.
Іду ўсхваляваны. Спаткання шукаю.
Спалоханы заяц паблізу прабег.
Настырліва згадкі ў душу запаўзаюць,
Мяне ахінаюць цяплом даўніны:
На полі рамонкі, пад хвойкаю заяц…
Дзівосныя мары, прыгожыя сны.
Каго я шукаю? Чаго я жадаю?
Хіба эліксіраў на нашай зямлі?
Я быў малады, ты была маладая,
I кветкі інакшыя ў садзе цвілі.
Якая гарачая метамарфоза
Варушыць і сушыць людзкое жыццё!
I я не рамонак, і ты не мімоза,
Але захавалася ў нас пачуццё.
Шукаю цябе. Чую смех за кустамі,
Твой смех і гамонку бацькоў і дзядоў.
Мне гэта здалося… Цяпер я н з вамі –
Не дзесяць, не дваццаць, а сорак гадоў.
Падобныя старонкі
- стансы
- рыгор-крушына
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-стансы.1755963867.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin