творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-санет
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Санет
Залатая паэзіі арка…
Я хацеў-бы прайсці праз яе,
Каб пачуць як хвалюе Пэтрарка
I як наша сучаснасць пяе.
Родны вобраз выростае шпарка
Сам сабою, шукае мяне,
I я ведаю, – не абміне
На ўрачыстасці поўная чарка.
Да мяне цёплы вечар плыве,
Спеюць думкі ў маёй галаве.
Я пачуцці ў санет набіраю.
Праз паэзіі арку – хада.
Б’е крыніцы святая вада
Незабытнага нашага краю.
Падобныя старонкі
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- санет
- вянок-санетаў
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-санет.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1