Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-рандо

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Рандо

I сны, і мары – музы чары –
Ствараюць казку дзіўных дзён.
I думак цэлы легіён
Снуецца ў сонечным абшары;
Далёкі спеў ужо чуцён.

Празрысты свеціцца вялён
Праз цёплы подых лёгкай пары…
Прыемны мне прыносяць плён
I сны, і мары.

Мне сніцца дом і пышны клён,
I ўжо няма ніводнай хмары.
Адно цвітуць, цвітуць як лён
I сны, і мары.

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек
  • рыгор-крушына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-рандо.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki