творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-маўклівая-мэта
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Маўклівая мэта
Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая:
Мне мары мiраж малявалi —
Мiжземнае мора, маяк…
Магла маладосьць мудрагелiць,
Мадэрнiчаць, мову мяздрыць,
Макухай малочных мяцелiц
Малое мясьцi, матлашыць.
Мая менавiта мясьцiна —
Мядовы мятлiцаў мурог.
Манерыцца мiла малiна,
Марошкаю моршчыцца мох.
Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая.
Мне мары маркотна мiргалi:
Мiнулае — мiрсьць матыля.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-маўклівая-мэта.1755964425.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin