Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-маўклівая-мэта

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Маўклівая мэта

Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая:
Мне мары мiраж малявалi —
Мiжземнае мора, маяк…
Магла маладосьць мудрагелiць,
Мадэрнiчаць, мову мяздрыць,
Макухай малочных мяцелiц
Малое мясьцi, матлашыць.
Мая менавiта мясьцiна —
Мядовы мятлiцаў мурог.
Манерыцца мiла малiна,
Марошкаю моршчыцца мох.
Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая.
Мне мары маркотна мiргалi:
Мiнулае — мiрсьць матыля.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-маўклівая-мэта.1755963867.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki