творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-вілянэль
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Вілянэль
Цёплы спеў віяланчэлі,
Струнаў ціхі перазвон…
Ласкі-пешчы загучэлі.
Вобраз твой – у акварэлі.
Перадаў мне патэфон
Цёплы спеў віяланчэлі.
Гукі ў стройнасці мякчэлі,
Віўся з альтам барытон –
Ласкі-пешчы загучэлі.
Мае вочы заблішчэлі,
Як пачуў я дзіўны звон,
Цёплы спеў віяланчэлі.
А ў душы маёй ярчэлі
I валошка, і рамон.
Ласкі-пешчы загучэлі.
Можа ў гэтай віланэлі
Звяжа нас з табою кон –
Цёплы спеў віяланчэлі…
Ласкі-пешчы загучэлі.
Падобныя старонкі
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек
- рыгор-крушына
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-вілянэль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1