Рыгор Барадулін — Юнацтва светлая часіна

Юнацтва светлая часіна —
Расчыненае ў май акно,
Настрою пудкая расіна.
Юнацтва светлая часіна —
З падманам віравокім дно,
Не ў зладзе з ветразем стырно.
Юнацтва светлая часіна —
Расчыненае ў май акно

Падобныя старонкі