Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Уцякала зіма ад вясны...

Уцякала зіма ад вясны
Па кустах вербалозаў рагатых, —
Ёй каптан абарвалі яны,
I на голлі матляецца вата.

Уцякала зіма ад вясны,
Уцякала па рэках, азёрах,
Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,
Здрадзіў лёд —

і вада на прасторы.


Толькі звон крыгалому ачах —
Брод шукаюць бярозы-бяглянкі
I трымаюць на ніцых1 плячах,
Як дзяцей палахлівых,

буслянкі.


А вясна даганяла зіму;
Заяц скочыў у лужу блакіту,
Бо на хвост наступіла яму,
I пралескі распырскаў, раскідаў.

I ўцякала зіма ад вясны,
Пад нагамі ламачча затлела,
Парастрэсла па сцежках лясных
Снег апошні свой

з ландышаў белых.

Уцякала зіма ад вясны —
Уцякала.


1 Ніцы — які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты).


Падобныя старонкі

  • цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
  • кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
  • зімой-у-лесе
  • кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki