Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Робяць гораду нутро

Робяць гораду нутро –
Робяць
МІНСКАЕ МЕТРО.

Хуткія,
Як скразнякі,
Паімчацца цягнікі!

Кіламетры гулкіх сцен
Мае
МЕТРАПАЛІТЭН.

Янка, Генка i Змітро,
Мы хаваемся ў метро.

У метро ўсіх літар пяць.
Пачынаем мы шукаць.

Раз,
Два,
Тры,
Разбяры,
Мы наверсе
Ці ўнутры?

Пад зямлёй бяжыць пячора
Уцякае ў заўтра ўчора.

Падобныя старонкі

  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-у-метро
  • падземны-горад
  • мінскі-метрапалітэн
  • казімір-камейша/казімір-камейша-метрабудаўцы
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki