творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-пеўнік-весялун
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Пеўнік-весялун
Ку-ка-рэ-ку!
Хвост дугой.
Не сябрую я з тугой.
Я знайшоў
Для малышоў
Зерне дзіўных спарышоў.
Вырастае з зерня смех,
Аж яго не ўмесціць мех.
А яшчэ
Растуць загадкі,
Жарты,
Казкі-самаскладкі.
Прыбабунькі
І шаптушкі
Хітрыя тапыраць вушкі.
І казычуць,
Як іглінкі,
Весялінкі
Штохвілінкі.
Тых,
Хто сумным стаць паспеў,
Будзіць
Мой вясёлы спеў.
Падобныя старонкі
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-задача
- казімір-камейша/казімір-камейша-адкуль-прыйшоў-гліняны-п
- казімір-камейша/казімір-камейша-гліняны-пеўнік
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік
- алесь-бадак/алесь-бадак-белы-пеўнік
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-пеўнік-весялун.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1