творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-палын-і-чарнобыль
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Палын і чарнобыль
Палын і чарнобыль –
Браты з даўніны,
На пусташах і на руінах
Трывала карэнне пусцілі яны
Тубыльцамі ў родных краінах.
Святлейшы ўспамінам
Палын-славянін,
Чарнейшы чарнобыль-татарын,
Адзін ласкавеў ля балючых былін,
Другі суравеў ля выгарын.
Яны – пагарэльцы
І сведкі вайны –
Па свеце вандруюць спрадвеку.
Іх лічаць сваімі паны-дзірваны,
Адводзяць ад іх небяспеку.
Сівее ў сухмень,
Серабрыцца палын,
У лівень рунее маўкліва.
Здаецца, чарнобыль
Чакае свой клін,
Што з неба прывабіла ніва.
Палын і чарнобыль,
І мне вы – радня,
Браты па малечай галечы.
Пясчанай каплічцы апошняга дня
Вы глуха атуліце плечы.
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
- артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-палын-і-чарнобыль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1