Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-неруш

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Неруш

Неруш ранішні –

роднае слова,

Мне шукаць цябе,

покуль гляджу,

Пад зялёным крылом верасовак,
Пад крысом

і спякоты й дажджу.

Слова,

што як нарог для ратая,

Як для ластаўкі –

стромы вільчак,


Ад якога на небе світае,
Ад якога яснее ў вачах…
А пашчасціць – натрапіцца неруш, –
Зазвіняць недзе промні наўзбоч.
Неруш свой

панясу я аберуч,

Як слязіну з матуліных воч.

Ад абразы,

ад позірку злога,

Шлях заблытаўшы для наслання,
Неруш ранішні –

матчына слова,

Мне, як бору,

цябе засланяць!

Падобныя старонкі

  • рыгор-барадулін
  • неруш
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны
  • грыбная-неруш
  • рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-неруш.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki