творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-зіма
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Зіма
Гай маўчыць – лістоў няма,
даль азябла сіняя.
Зноў да нас прыйшла зіма
рупнай гаспадыняю.
Вымела без памяла
поле з першапуткамі.
Хусту з галавы зняла,
рунь малую ўхутала.
Суняла дачок-завей,
каб дарма не бегалі,
а вязалі, ды хутчэй,
рукавічкі белыя.
Для ялінак- немаўлят,
для хваінак тоненькіх.
У зімы работы шмат:
ходзіць, ходзіць гонямі.
Рассцілае абрусы,
дорыць шапкі цёплыя…
Спяць азёры, спяць лясы,
спяць стагі на поплаве.
Спорыцца ўсё ў яе.
Неба распагодзіла.
Дзе парадку не стае,
дык ідзе ў абходзіны.
Падобныя старонкі
- кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
- цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
- кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
- зімой-у-лесе
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-зіма.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1