творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-заспаная-раніца-мжыстая
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Заспаная раніца мжыстая...
Заспаная раніца мжыстая,
На фарбы і гукі скупая.
Нібыта сцяжынаю мшыстаю,
Прыціхлай зямлёю ступаеш.
I вёдры прыглушана бразгаюць
Каля адсырэлае студні,
Лісцёваю дыхае брагаю,
Пакутуе восень застудай.
Цыбатай нагой жураўлінаю
Імшарамі верасень крочыць.
Ад кіслых прысмак журавінавых
Заплюшчыла сонца вочы.
Цвітуць успаміны верасам.
Няяснае мроіцца-сніцца.
I моцна жадаецца-верыцца,
Што ўсё да паўдня праясніцца.
Падобныя старонкі
- вясновая-раніца
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
- якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною
- раніцою
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-заспаная-раніца-мжыстая.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1