Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-журба-вясла

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Журба вясла

Песня маці чыёй балючэйшая,
Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы?
Адкажы мне,
Галіна Бальчэўская.
Смутак мой ад мяне не адкупіцца.

Чыя каса
Бядой
Была?
Чыя краса
З вадой
Сплыла?

Ты — галінка абныла-крохкая
Дрэва наскага,
Дрэва песеннага.
Са жніва талака йшла —
З палёгкаю,
З ласкаю
Маладзік павесіла.

Табе знаёма
Журба
Вясла,
Дзе пакрыёма
Вярба
Расла.

Гора чула ты, ліха бачыла.
Каб зласліўцы твае адбрахаліся,
Сум спагодзіла песні матчынай
Галая на святло прагалінка.

Падобныя старонкі

  • рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна
  • рыгор-барадулін
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с
  • рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-журба-вясла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki