творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-жарт
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Жарт
Проста жах –
Гарыць калодзеж,
Аж пад неба полымя.
Чым астудзіш,
ахалодзіш?
Не рукамі голымі!
Што рабіць?
Бяда
Адна.
Выгарыць вада
Да дна.
Што рабіць
І што рашыць?
Як ваду
Вадой тушыць?
1973 г.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-жарт.1755963864.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin