Проста жах – Гарыць калодзеж, Аж пад неба полымя. Чым астудзіш, ахалодзіш? Не рукамі голымі! Што рабіць? Бяда Адна. Выгарыць вада Да дна. Што рабіць І што рашыць? Як ваду Вадой тушыць? 1973 г.