Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-арганаўты

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Арганаўты

Плылі спрадвеку пехатою.
Пагляды лашчыла руно
Жаданае і залатое —
Рунела рунь…

Сахі стырно
Трымалі моцна.
Заплывалі
За вечаровы небазвон.
Люлялі арганаўтаў
Хвалі
Перастаялых баразён.

Карэц каравай даланёю
Трымалі
Працы каралі.
Рабілі з небам іх раднёю
Крутыя крылы араллі.

У полі
Сеялася заўтра.
Кляліся небу перуном
Ушацкіх гоняў арганаўты.
Зямля рунела ім
Руном.

Падобныя старонкі

  • рыгор-барадулін
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны
  • рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с
  • рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-арганаўты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki