творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-чаму-навошта-што-ні-дзе
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — Чаму? Навошта? – што ні дзень з пытання...
Чаму? Навошта? – што ні дзень
з пытання.
Вышукваеш нуды маёй прычыны,
а я заўсёды думала, мужчыны
ніколі не ўдаюцца ў сэнс кахання.
Як часам незаўважна ўскрыліць мара,
надзея ўспыхне з аднае усмешкі,
хто знае, на якіх кастрах згараем,
раздзьмухваем якія галавешкі?..
Дзеля чаго? Спрадвечная пакута.
Чакаем ночы, каб не спаць да дня.
Адзін гаворыць – мёд,
другі – атрута,
і кожны выпіць хоча ўсё да дна.
Падобныя старонкі
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
- раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-чаму-навошта-што-ні-дзе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1