творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-усё-забыць-імгненна-і-а
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — Усё забыць – імгненна і адразу...
Усё забыць – імгненна і адразу.
– Дзень добры, асцярожна…
Там газон, –
і высмеяць заблытаную фразу,
падняць на смех не модны парасон.
Адвесці вочы ў гаманкім партэры,
між іншым, пры размове пазяхнуць,
прайсці –
на ўздых –
ад Вашае кватэры,
але на вокны так і не зірнуць…
Калі ж гарачым шалам успаміну
абдасць шыпшыны трапятлівай пах,
не важным стане, хто каго пакінуў,
з гаркотай ці з надзеяй на губах.
Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,
з завеі ці з дажджу ў будзённы час,
каб доўг аддаць у глыбіню пагляду, –-
замоўчанае:
«Я КАХАЮ ВАС…»
Крыніца: Баравікова Р. Каханне: Кніга лірыкі / Маст. В. Тарасаў. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 174 с.
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-
- янка-журба/янка-журба-каханне
- язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-усё-забыць-імгненна-і-а.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1