Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-рамонкавы-бераг

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Рамонкавы бераг

I сумна мне… Ў апошнія часы
Гарэза-Муза мною не абрана!
З трывогай адчуваю – на басы
Мяняю сваё тонкае сапрана.

А сэрца абяцала мне спяваць,
I мроі так вярэдзілі дачасна!..
Чужыя песні квеценню шумяць,
Чужая Ліра апязае шчасце!

Як неўпрыкметку сталасць абняла,
Не з вершам – з прозай сталі

пабрацімы!

У сэрцы песня выспела адна –
Рамонкавы бераг Радзімы!

Падобныя старонкі

  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
  • раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-рамонкавы-бераг.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki