Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-паэзія

Раіса Баравікова — Паэзія

Радок – спадман, ён толькі рамяство,
штуршок да неспакою і сумнення.
Уяўным развярэдзіць хараством,
няспраўджаным апаліць летуценнем.

Я шмат разоў пытала, што ёсць Ты,
ў сяброў сваіх, у птушак, у сумлення…
Ты дадаеш бяздумным пустаты,
разумнікам не дадаеш гарэння.

Ты ў снах маіх гаротніцай крычыш
і дзіўна спакушаеш паднябессем,
арліцаю здаешся на плячы
і б'еш наводмаш салаўінай песняй.

Бываю часта рознаю ў жыцці:
і сейбіткай, і часам пабірахай…
Што ж Ты такое? – зноў пытаю ў птаха,
птах у прастору гулкую ляціць.

1981

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-паэзія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki