творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-пакуль-жыву-агнём-гару
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — Пакуль жыву – агнём гару...
Пакуль жыву – агнём гару!
Іначай быць ніяк не можа.
Я сонца некаму дару,
і нехта ў горы мне паможа.
Прарвецца з сэрца жалю спеў,
маё дзіця яго пачуе,
я некаму дарую гнеў,
і нехта слабасць мне даруе.
І абяцае добрым быць
дзень сённяшні і дзень наступны,
вучу душу сваю любіць
усё, што позірку даступна, –
ад хаты і да мураша,
ад небасхілу да асфальту,
пакуль жыву, – нясі, душа,
любві зямной зямную варту.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек
- алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-пакуль-жыву-агнём-гару.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1