Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-маме

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Маме

Як ціха яблыні шумяць

у нашым садзе,

мы адвячоркам ля акна

з табой прысядзем,

пачну расказваць пра сябе, –

табе цікава,

а мне лавіць бы на сябе

пагляд ласкавы.

Жаночы лёс – няпросты лёс,

я гэта знаю,

удосталь смеху, ўдосталь слёз

усё прымаю,

да сэрца блізка не бяры

мае нягоды,

яшчэ спяваюць салаўі

мне цераз годы.

Як ціха яблыні шумяць

у нашым садзе,

давай жа, мама, ля акна

з табой прысядзем,

цень адвячоркавы, густы

на шыбку ляжа,

табе пра тое, што утаю,

вясна дакажа…


1981

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-маме.1755963863.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki