творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-з-за-саду-выглянуў-прам
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — З-за саду выглянуў прамень...
З-за саду выглянуў прамень
і скача па падушцы.
Ах, прыйдзе, прыйдзе ясны дзень
на радасць весялушцы!
А мне ні радасці, ні сну –
твой цень прыліпнуў калькай!
Мо ад таго іду ў вясну
я завадною лялькай.
Смяюся, плачу, шчабячу
на даўжыню завода…
I як пакутліва маўчу,
калі між намі згода.
Падобныя старонкі
- раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
- раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-з-за-саду-выглянуў-прам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1