творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-зорка-палявая
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — Зорка палявая
Ах, не трывожце, сэрцу так балюча!
Ах, не прыходзьце прывідам у сны!
Я пабягу дарогаю гаючай
без Вас у далеч бэзавай вясны.
Я пабягу, шукаючы прытулак
няздзейсненым жаданням у гаі,
ад мітусні, ад звону шумных вулак,
туды, дзе ноч калышуць салаўі.
Калі ж узыдзе поўня караваем, –
пазбавіць сэрца смутку і нуды!
У ім пакіне зорка палявая
свайго святла гарачыя сляды.
Ласкава буду зваць яе сястрыцай,
ў начное неба кіньце свой пагляд…
Магчыма, зорка весняя іскрыцца,
а можа, я плыву за далягляд!
1978
Падобныя старонкі
- як-зорка-бярозкаю-стала
- зорка-венера
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-зорка-палявая.1755963863.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin