Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-зорка-палявая

Раіса Баравікова — Зорка палявая

Ах, не трывожце, сэрцу так балюча!
Ах, не прыходзьце прывідам у сны!
Я пабягу дарогаю гаючай
без Вас у далеч бэзавай вясны.

Я пабягу, шукаючы прытулак
няздзейсненым жаданням у гаі,
ад мітусні, ад звону шумных вулак,
туды, дзе ноч калышуць салаўі.

Калі ж узыдзе поўня караваем, –
пазбавіць сэрца смутку і нуды!
У ім пакіне зорка палявая
свайго святла гарачыя сляды.

Ласкава буду зваць яе сястрыцай,
ў начное неба кіньце свой пагляд…
Магчыма, зорка весняя іскрыцца,
а можа, я плыву за далягляд!

1978

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-зорка-палявая.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki