Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-за-дзень-да-снежня

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — За дзень да снежня

Ужо на тры замкі закрыўся жмінда
і недзе перад ложкам ловіць моль,
а па садах згалелых ходзіць крыўда,
я чую — дрэвы скардзяцца на золь.

Слата, слата… а ў позірку чаканне,
бы феерверкам выбухне зіма…
Прымроіцца, як ясны дзень, каханне,
цьфу на яго! Яно заўжды чума.

Гартае свет турбот будзённых кнігу,
нямала ў ёй старонак для мяне,
і круціць лёс, нібы разводдзе крыгу,
не сплю…. Чакаю сонейка ў акне.

1987

Падобныя старонкі

  • раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-за-дзень-да-снежня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki