Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-верш-да-дзяцей

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Верш да дзяцей

Дзень распачаўся раніцай вясёлай.
Хутчэй у двор —да сонца і да траў…
I там запросім да сябе анёла,
ён дзесьці тут і ўсё нам дараваў.

У свеце, поўным д'ябальскае сілы,
што сее ў душах чорны цень жуды,
ён расхіне над намі свае крылы
і ў час ліхі затуліць ад бяды.

I застанецца з намі ранак гожы,
птушыны грай і полымнасць рабін,
і ў сэрцы будзе ліцца голас Божы:
шануй бацькоў,

не ўкрадзь

і не забі!

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба
  • слухайце-адзін-аднаго
  • максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей
  • артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki