творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-апошняя-сустрэча
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — Апошняя сустрэча
Азвуцца хутка снегапады.
Пра іх ужо гамоняць ветры.
А мы з табой зіме не рады
у гэты вечар непрыветны.
У час апошняе сустрэчы
засланы вочы ціхім жалем,
пакутліва накрыла плечы
я пры табе пуховым шалем.
Глядзіш адчужана, зласліва –
я для цябе ужо чужая!
На санках снежаньскіх імкліва
да нас расстанне пад'язджае.
Адводжу позірк свой маўкліва
і час зацягваю упарта!
З табою не была шчаслівай,
а без цябе і жыць не варта!
Лягла на твар разлукі боязь,
ды пагляджу ніякавата…
І пакланюся нізка ў пояс,
нібыта ў нечым вінавата.
1978
Крыніца: Баравікова Р. Пад небам першага спаткання. Лірыка, – Мн.: Маст, літ., 1990, – 174 с.
Падобныя старонкі
- язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
- янка-журба/янка-журба-каханне
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-апошняя-сустрэча.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1