Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-песня-пра-мінск

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Песня пра Мінск

У дні бяды і ў ранак Перамогі,
У дні, калі ты харашэў і рос,
Усе твае надзеі і трывогі
Я ў сэрцы нёс.

Я да цябе з усіх дарог вярнуся:
Вярнуся ў партызанскую радню.
Ты мне прабач, калі я зажуруся
Ля Вечнага агню.

Спакойнае дзяцей тваіх дыханне,
Шумі над іх калыскамі ліствой.
Маё ты ранне, і маё каханне,
I вечар сіні мой.

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-песня-пра-мінск.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki