творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-мала-сказаць-ненавіджу
Гэта старая версія дакумента!
Пімен Панчанка — Мала сказаць: ненавіджу...
Мала сказаць: ненавіджу,
Мала сказаць: прызнаю.
Біцца за праўду – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць.
З дробнай хлуснёй не мірыцца,
З буйнай хлуснёй ваяваць.
Гэтым бы і кіравацца…
Толькі і зло, і хлусня
Хітра маскіравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта і подлы, і хіжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам біцца – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
1976
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
- пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-мала-сказаць-ненавіджу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1