Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…

Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае,
I просіць засмяглая кнігаўка піць.
3 драздом і удодам, заранкай і пліскаю
Святлей, чалавечней нам жыць і любіць.

А як салаўі працінаюць наскрозь нас,
А як перапёлкі у жыце крычаць.
А птушкі пяюць то пяшчотна, то грозна,
I ў роздуме добра тады памаўчаць.

Хто птушку пакрыўдзіць —
Той сам сабе здрадзіць.
Жыццём і бацькамі завешчана нам:
Адкласці ўсе справы вясною, а зладзіць
Шпакоўні шпакам, а буслянкі буслам.

Патрэбна штодзённая людзям руплівасць
I песні, каб лашчыла сонца і слых.
Каб дзеці вяліся, каб лад быў шчаслівы,
А гэта прыносяць у хаты буслы.

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
  • птушкі-шчасця
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki