Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-асенняя-навальніца

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Асенняя навальніца

Услала пажоўклае лісце дарогі,
Буслам ужо Афрыка цёплая сніцца.
I раптам прыйшла, прыпазніўшыся трохі,
Да нас навальніца.

Варочае восень цяжкія грымоты,
I паляць маланкі апошні свой порах.
А ліўні прыбавілі людзям работы:
Купаецца бульба у свежых разорах.

Чаму страпянуліся ўсе мы так рэзка,
Нібыта з нас кожны вярнуўся кудысьці…
А хмары ўзрываюцца з гулам і трэскам,
I долу ляціць абгарэлае лісце.

Няўжо пераблытала нешта прырода?
Такая нязвыкласць у гэтым вяртанні,
Нібыта з далёкага нейкага года
Прыслала табе маладосць прывітанне.

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-асенняя-навальніца.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki