творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-яблыня
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Макаль — Яблыня
Пасадзіў калісьці на світанку
Яблыньку малую каля ганку.
– Хай расце.
Працаваць мне хмара памагала –
Клапатліва глебу палівала.
– Хай расце.
Я і сонца ў зімнюю часінку
Сагравалі кволую сцяблінку.
– Хай расце.
Хутка я з кватэры пераеду.
А ўраджай знімаць майму суседу.
– Хай расце.
Пэўна, недзе ля другога дому
Садзіць дрэўца друг мой незнаёмы…
– Хай расце.
Падобныя старонкі
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-яблыня
- саджанцы
- лясная-карміцелька
- яблынька-дзічка
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-яблыня-ў-горадзе
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-яблыня.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1