Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-схаваю-цацкі

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Схаваю цацкі

Я схаваю цацкі ў шафу –
І мядзведзя,
І жырафу,
І акулу,
І зубра:
– Вам на пенсію пара!
Адпачніце ў цішыні,
Мне цяпер –
Не да гульні!..

Вось ён –
Новы мой набытак:
Карандаш,
Буквар
І сшытак.
Вокладка на буквары,
Быццам дзверы дома.
Ну, а хто тут жыхары?
Літары, вядома.
Стракацяць
За радам рад,
Нібы выйшлі на парад
Глянеш –
Позірк стоміцца.
Але ўсё ж
Я вельмі рад
З імі пазнаёміцца.

Падобныя старонкі

  • пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі
  • мікола-гіль/мікола-гіль-маміна-казка
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-схаваю-цацкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki