Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-прыпяць

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Прыпяць

Здалася ты мне з вышыні трапяткой,
З глухой самалётнай шыбы
Сасновай галінаю,

да якой,

Як гнёзды, прыліплі сялібы.

Хоць вабяць уладна другія краі,
Усё ж я іду на зніжэнне.
Рака мая, кожнаю кропляй крыві
Адчуў я тваё прыцяжэнне!

На беразе – купамі сена капцы.
Глядзіш – і здаецца, што гэта,
Лугі пагаліўшы, прыселі касцы
Спачыць да наступнага лета.

Чакай, я бліжэй да цябе падыду!..
Разгледзець здаля немагчыма.
Ці вербы пялёхкацца выйшлі ў ваду,
Ці мыюць бялізну жанчыны…

I ці не ад поту сялянскага ты
Зрабілася рыжаю, Прыпяць?
Маўчыць. Расцягнула гармоняй плыты,
Каб рытмы рабочыя рыпаць.

Падобныя старонкі

  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-прыціхне-ў-прыцемках-
  • палесся-абрус-аксамітны
  • юрась-свірка/юрась-свірка-журботны-працяг-песні
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-прыпяць
  • міхась-чарот/міхась-чарот-прыпяць
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-прыпяць.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki