Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-пахне-раніца-парай

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Пахне раніца парай...

Пахне раніца парай,
Якая над лугам дыміцца,
Пахне хмарай,
З якой зашуміць навальніца.
Пахне золкай расою,
Якую не выпілі травы;
Пахне вострай касою,
Якая спацела ад справы;
Пахне тупатам ног,
Што спяшаюць да гулкіх дарог;
Пахне шоргатам шын,
Хоць яшчэ і не чутна машын…
Растаюць туманы,
Золак шчодра святло рассыпае.
Пахне раніца поўднем,
Які ўслед за ёй наступае.

Падобныя старонкі

  • вясновая-раніца
  • раніцою
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-пахне-раніца-парай.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki