творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-пакліч-у-госці-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Макаль — Пакліч у госці сонца
Калі на сэрцы хмарна,
Калі ў душы зіма,
Не вохкай, дружа, марна
I не ўздыхай дарма.
Не зеляней ад злосці
У смутку і журбе –
Пакліч ты сонца ў госці,
Як друга да сябе.
Насустрач небасхілу
Далоні працягні –
I спусціцца свяціла
У дом твой з вышыні.
Дружы з блакітнай казкай,
Сябрам заўжды ў жыцці
I позіркам, і ласкай
Свяці, свяці, свяці!
Падобныя старонкі
- якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- гімн-жыццю
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-пакліч-у-госці-сонца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1