творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-голас-вечнага-хлопчыка
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Макаль — Голас вечнага хлопчыка
Я – з грознай былі,
Я – з гнеўнай песні.
Я – хлопчык вечны,
Я – ваш равеснік.
Мяне таксама
Бацькі любілі,
Але чужынцы
Мяне забілі.
Ляцелі ў дыме,
Ляцелі ў гуле
Наперагонкі
Са мною кулі!
Хоць бег я хутка, –
Аж дых займала, –
Усё-ткі куля
Мяне дагнала…
Вам пакідаю
І ўзлёт, і песні
Я, вечны хлопчык,
Я, ваш равеснік.
Падобныя старонкі
- янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык
- клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-хлопчык-пакідайчык
- пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-бусел-і-хлопчык
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-праўдзівы-хлопчык
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-голас-вечнага-хлопчыка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1