Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-голас-вечнага-хлопчыка

Пятрусь Макаль — Голас вечнага хлопчыка

Я – з грознай былі,
Я – з гнеўнай песні.
Я – хлопчык вечны,
Я – ваш равеснік.

Мяне таксама
Бацькі любілі,
Але чужынцы
Мяне забілі.

Ляцелі ў дыме,
Ляцелі ў гуле
Наперагонкі
Са мною кулі!

Хоць бег я хутка, –
Аж дых займала, –
Усё-ткі куля
Мяне дагнала…

Вам пакідаю
І ўзлёт, і песні
Я, вечны хлопчык,
Я, ваш равеснік.

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-голас-вечнага-хлопчыка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki