Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-асенняе

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Асенняе

Расу на травы ніжа
Пад вечар цішыня.
А сонца ніжай, ніжай,
I халадней штодня.
Трапеча аблачынка
У белай чарадзе,
Як школьніца-дзяўчынка,
Што ў першы клас ідзе.
Рабіна заірдзела –
Нібы агнём цвіце,
Ды лета адляцела
У вырай на лісце.
Папрацавала лета –
Збірала дзень пры дні
У бэрах і ранетах
Скарбонкі цеплыні.
I нас цяпер, увосень,
Не спудзяць халады:
Як сонцы, мы падносім
Да губ сваіх плады.
Смяёмся мы шчасліва –
Да новых весніх дзён
Нас будзе грэць рупліва
Багаты летні плён.

Падобныя старонкі

  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
  • пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-асенняе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki